BFR       Белорусская Федерация Ринго





Новости


newsPicture   Праведзены ІІІ этап Чэмпіяната РБ па рынга
   2012-04-30
Спаборніцтвы, што прайшлі 28 красавіка ў мінскай школе № 202, пацвердзілі адкрыты статус Чэмпіяната РБ па рынга. У турніры ўдзел прынялі спартсмены не толькі з Беларусі, але і з Польшчы. Спартыўны дзень распачалі мужчынскія асабістыя гульні ў адкрытай катэгорыі. За перамогу ў гэтай дысцыпліне змагалася сямнаццаць удзельнікаў.

Гульні групавога этапа прайшлі ў напружанай барацьбе. У першай гульні атрымаў траўму Ігар Ярута. Беларускі ігрок вымушаны быў звярнуцца па медыцынскую дапамогу, але пасля здолеў правесці астатнія гульні, прадэманстраваўшы сапраўдны спартыўны характар.

ІІІ этап наогул адзначыўся вялікай колькасцю дробных траўмаў, што наогул не характэрна для рынга.

Чвэрцьфінальныя гульні прайшлі ў роўнай барацьбе, але ўдача ў той дзень была на баку Паўла Чудука (Беларусь), Міхала Сушчынскага, Міхала Цыгала і Кшыштафа Шаека (Польшча). У паўфінальным раўндзе паспяхова выступіў Павел Чудук, абыграўшы Міхала Сушчынскага, права прадстаўляць у фінале Польшчу заваяваў Кшыштаф Шаек.

Перамогу ў матчы за бронзу святкаваў Міхал Сушчынскі, Кшыштаф Шаек атрымаў золата турніра.

Пасля мужчынскіх спаборніцтваў быў праведзены кваліфікацыйны этап у дзяўчынаў (асабістыя гульні, адкрытая катэгорыя), а потым быў зроблены перапынак на абед.

Пасля абеду спаборніцтвы працягнуліся жаночымі асабістымі гульнямі ў адкрытай катэгорыі. У групавым этапе удзел узялі дванаццаць дзяўчын. Гульні праводзіліся ў групах па тры ўдзельнікі, з якіх пасля фарміраваліся чвэрцьфінальныя пары. У паўфінал прайшлі Наталія Кутасова і Марыя Ліхтаровіч (Беларусь), Паола Сойка і Міхаліна Кунецка (Польшча). Лёс раздзяліў прадстаўнікоў Беларусі і Польшчы. У беларускім паўфінале перамогі дабілася Наталія Кутасова, лепшай з палячак была Паола Сойка.

Абодва заключныя матчы выйгралі прадстаўнікі каманды Польшчы.

Калі тройка прызёраў у мужчын не была нечаканай, то выступленне Наталіі Кутасовай у жаночай частцы спаборніцтваў хацелася б адзначыць асабліва. Гэта першы медаль спартсменкі на спаборніцтвах такога ўзроўню.

У праграме турніра значыліся таксама гульні камандаў-двоек у адкрытай катэгорыі. Здавалася, што тут фаварыты загадзя вызначаныя, але менавіта двойкі прынеслі найбольш сюрпрызаў. У мужчынскай частцы спаборніцтваў удзельнічала восем камандаў. Гульні праходзілі ў дзвюх групах, па дзве лепшыя каманды траплялі ў паўфінал. Першай нечаканасцю стаў нявыхад з групы польскай двойкі Сушчынскі – Фіга. Здолелі прабіцца ў паўфінал іх суайчыннікі Кшыштаф Шаек і Грэгар Маерскі і тры беларускія двойкі: Ігар Ярута – Андрэй Конан, Павел Чудук – Вячаслаў Чудук, Міхаіл Жэбровіч — Аляксандр Шулякоўскі.

Перамогу ў паўфінале святкавалі каманды Шаек – Маерскі, Ярута – Конан. У фінале яны паказалі бескампрамісную барацьбу, і ў выніку толькі апошні пункт вызначыў перамогу палякаў (17:15). У матчы за трэцяе месца сюрпрызам стаў выйгрыш нядаўна сфарміраванай пары Жэбровіч – Шулякоўскі над аднымі з фаварытаў – братамі Чудукамі.

На парныя спаборніцтвы ў дзяўчын заявілася пяць камандаў. Пераможца вызначаўся па суме пунктаў пасля гульняў усіх двоек паміж сабой.

Трэцяе месца заняла каманда Інна Вільчынская – Агата Ракава (Беларусь), срэбра атрымалі Паола Сойка і Міхаліна Кунецка з Польшчы, а перамогу святкавала беларуская двойка Наталія Кутасова – Марыя Казырэўская. Яны сенсацыйна атрымалі тры перамогі з чатырох магчымых і ўпершыню заваявалі залаты медаль.

Завяршала спартыўны дзень цырымонія ўзнагароджання, падчас якой з віншаваннямі і пажаданнем далейшых спартыўных поспехаў выступіў старшыня беларускай федэрацыі рынга Іван Іванавіч Колтун.

Важнай падзеяй ІІІ этапу стаў удзел у ім студэнтаў Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Пушкіна. Яны ўпершыню ўдзельнічалі ў спаборніцтвах па рынга і збіраюцца папулярызаваць гульню ў Брэсце. Пажадаем брэсцкім спартсменам плёну ў здзяйсненні планаў.

Хацелася б таксама падзякаваць за ўдзел членам польскай зборнай па рынга. Матчы з пачынальнікамі рынга, нашымі сябрамі і адначасова супернікамі — каштоўны досвед для беларускіх спартсменаў.




newsPicture   Открытый третий этап Чемпионата Беларуси по ринго
   2012-04-23
Вот уже незаметно подкрался и третий этап чемпионата Беларуси, он стартует 28 апреля сего года. Он является открытым, так как мы ожидаем зарубежную делегацию из республики Польши в составе десяти человек. Планируется провести соревнования в личном первенстве у мужчин и девушек, а также в категории двойки.

Если в командном зачёте уже какая-то картина уже вырисовывается, то личное первенство является чёрным ящиком для многих спортсменов. Несмотря на то, что на тренировках многие показывают достойные результаты, нельзя быть уверенным, что они справятся с эмоциями и подтвердят свой высокий уровень. Однако пожелаем всем участникам хорошей игры и незабываемых впечатлений.

P.s. Верым, можам, пераможам!

Дисциплины: мужские личные и двойки, женские личные и двойки;
категория: открытая;
дата проведения: 28 апреля 2012 года;
время начала: 10:00;
место проведения: СШ №202;
адрес: г. Минск, ул. Гинтовта 22.

По всем вопросам можно обратиться к организаторам по телефонам, указанным в меню "Контакты".




newsPicture   Чемпионат Минска по ринго среди школьников
   2012-03-31
Белорусская федерация ринго не остаётся в стороне от воспитания молодого поколения рингистов. Наша организация всячески способствует развитию ринго среди детей. Примером может служить турнир, который прошёл 31 марта в городе Минске среди школьников в личной категории до 17 лет у парней и девушек, а также в категории двойки у парней.

У юношей тройка призёров в личном первенстве выглядит следующим образом:

1. Гнатюк Антон
2. Сморщок Евгений
3. Малахов Виталий

У девушек Лучшей была Кудряшова Вероника, второй стала Бушкевич Дарья.

В двойках пьедестал сформировался так:

1. Герасимович Артём, Сморщок Евгений
2. Гнатюк Антон, Магонов Сергей
3. Малахов Виталий, Минич Владислав




newsPicture   Результаты второго этапа Чемпионата Беларуси по ринго в дисциплине двойки
   2012-03-24
24 марта в открытой категории у девушек и юношей прошёл второй этап чемпионата Беларуси по ринго. У мужчин борьбу за медали начинали восемь команд, у девушек - четыре. Как и следовало ожидать, из группового этапа в нокаут-раунд пробились фавориты:

1) Чудук Павел, Чудук Вячеслав,
2) Колтун Иван, Сазонов Евгений,
3) Ярута Игорь, Конон Андрей,
4) Шуляковский Александр, Жебрович Михаил.

У девушек:

1) Козыревская Мария, Кутасова Наташа,
2) Лихторович Мария, Ничипорук Ольга,
3) Бородич Инна, Адамейко Надежда,
4) Аксеневич Ольга, Свотнева Мария.

У мужчин полуфинальные пары получились следующими:

1) Чудук Павел, Чудук Вячеслав - Шуляковский Александр, Жебрович Михаил
2) Ярута Игорь, Конон Андрей - Колтун Иван, Сазонов Евгений

В первой паре полуфиналистов была упорная борьба, и игра завершилась со счётом 15:12 в пользу братьев Чудуков. А вот второй полуфинал немного разочаровал, борьба шла до счёта 8:8, а дальше команда Колтуна рассыпалась из-за недостатка взаимопонимания, и матч завершился уверенной победой команды Яруты - 15:8.

У девушек в финал пробились команды

1) Лихторович Мария, Ничипорук Ольга
2) Кутасова Наталья, Козыревская Мария.

В финале у мужчин упорного матча мы не увидели, и победу отпраздновала команда Ярута Игорь, Конон Андрей. Братьям Чудукам досталось второе место. Третью строчку отвоевала команда Колтун Иван, Сазонов Евгений.

У женщин победителем стала пара Лихторович Мария, Ничипорук Ольга, второе место досталось команде Кутасова Наталья, Козыревская Мария, а соискателем третьего места - Аксеневич Ольга, Свотнева Мария.




newsPicture   Второй этап Чемпионата Беларуси по ринго в дисциплине двойки
   2012-03-21
Грядёт 24 марта, а с ним и второй этап Чемпионата Беларуси по ринго. В период межсезонья некоторые пары переформировались, появились новые двойки, кто-то пытался оттачивать взаимопонимание и тактическую подготовку внутри команды. Сумели ли сыграться игроки в образовавшихся командах? В какой форме сейчас пребывают ведущие двойки прошлого года? Появились ли новые лица, которые посмеют дерзнуть и побороться за пьедестал? Ответы на все эти вопросы и узнаем в ближайшие выходные.

Дисциплины: мужские двойки, женские двойки;
категория: открытая;
дата проведения: 24 марта 2012 года;
время начала: 15:00;
место проведения: Лицей БГУ;
адрес: г. Минск, ул. Ульяновская 8.

По всем вопросам можно обратиться к организаторам по телефонам, указанным в меню "Контакты".








© 2011–2012 Belarussian Ringo Federation
Designed by Palees Aliaksandra